Запрашаем у беларускамоўную групу

Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская. Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

У дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад №1 г.Шчучына" дзейнічае 2малодшая група з беларускай мовай навучання і выхавання.

Авалоданне беларускай мовай у дзiцячым садзе адбываецца ў адпаведнасцi з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыi.

Педагагічнымі работнікамі ў гэтай групе надаецца вялікая ўвага навучанню дзяцей на роднай мове, авалоданню яе багаццем. У групе выхаванцы засвойваюць культуру свайго народа, у іх фарміруецца пачуццё нацыянальнай годнасці. Бо мы разумеем, что менавіта родная мова з’яўляецца сродкам духоўнага развіцця асобы дзіцяці.

Нашы выхаванцы адначасова чуюць і рускую, і беларускую мовы, гэта садзейнічае аднолькаваму ўзроўню іх успрымання і разумення. Улічваючы гэтыя асаблівасці, у нашай установе адукацыі авалоданне правільным беларускім маўленнем ажаццяўляецца ў працесе арганізаванага навучання.

Нашы педагогі лічаць, што далучэнне дзяцей да велічнай каштоўнасці і святыні свайго народа, роднай мовы будзе садзейнічаць выхаванню ў іх грамадзянска-патрыятычных пачуццяў.

Калі ў вас, паважанныя бацькі, ёсць жаданне, каб вашы дзеці штодзённа чулі беларускую мову, далучаліся да традыцый, звычаяў беларускага народа,  шчыра запрашаем да нас.